У Мінскай вобласці грузавік, заехаўшы ў гандлёвы павільён, пераехаў жанчыну

07.12.2010 14:34
Архив Редакция

У вёсцы Лебедзева Маладзечанскага раёна 6 снежня  грузавік ГАЗ выехаў за межы праезнай часткі і ўдарыўся ў гандлёвы павільён, у выніку чаго загінула жанчына. Пра гэта паведамілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Пацярпелай апынулася пенсіянерка 1954 года нараджэння. Паводле звестак Дзяржаўтаінспекцыі, ДТЗ адбылося праз тое, што кіроўца не справіўся з кіраваннем. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца, перадае БелТА.
 
Таксама ва УДАІ МУС паведамілі, што за суткі, 5 снежня, у рэспубліцы было здзейснена 21 ДТЗ, у якіх пяць чалавек загінула і 23 атрымала раненні. За кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення быў затрыманы 81 кіроўца.

Как вам новость?