У Мінскай вобласці ствараюць новае падраздзяленне міліцэйскага спецназа

17.01.2011 10:20
Архив Редакция

Адміністрацыя ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага абласнога выканаўчага камітэту прыняла рашэнне аб стварэнні падраздзялення міліцыі спецыяльнага прызначэння (ПМСП). Кіраўніцтва УУС лічыць міліцэйскі спецназ адным з эфектыўных спосабаў барацьбы са злачыннасцю ў выпадках, "калі патрэбныя масіраваныя і раптоўныя адпрацоўкі найбольш крымінагенных раёнаў вобласці".

Як паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама, у цяперашні час праводзіцца набор кандыдатаў на службу ў новае спецпадраздзяленне. Начальнік аддзелу камплектавання ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння УУС Аляксандр Брысюк падкрэсліў, што спецпадраздзяленне з’яўляецца элітным, таму крытэры адбору кандыдатаў досыць жорсткія.

«Важна, каб хлопцы мелі як мінімум сярэднюю адукацыю, прайшлі службу ва Узброеных сілах, станоўча характарызаваліся, па сваіх маральных і дзелавых якасцях усвядомлена гатовыя служыць абароне людзей ад супрацьпраўных замахаў. Асаблівыя патрабаванні прад’яўляем да фізічнай падрыхтоўкі. Падобныя ўмовы не выпадковыя: праца абяцае быць ненармаванай, звязанай з пастаяннымі камандзіроўкамі, хлопцам давядзецца выконваць складаныя баявыя задачы, якія запатрабуюць ад іх максімальнай самааддачы», — распавёў Аляксандр Брысюк

Разам з тым, ідэя стварэння асобнага мабільнага сілавога спецпадраздзялення для барацьбы са злачыннасцю і аховы грамадскага парадку на тэрыторыі вобласці не новая. З 1995 года па люты 2002 года ў Мінскай вобласці дзейнічаў атрад міліцыі асаблівага прызначэння (АМАП), дыслакаваных у Мачулішчах. Аднак па шэрагу прычын яго расфармавалі, і байцы атрада былі пераведзеныя ў аналагічнае падраздзяленне пры ГУУС Мінгарвыканкама. Пры неабходнасці супрацоўнікам абласнога УУС даводзілася звяртацца да мінскіх калегаў.

Как вам новость?