У Мінскай вобласці збіраюцца ўвесці забарону на наведванне лясоў

05.08.2010 19:47
Архив Редакция

У Мінскай вобласці з 6 жніўня ўвядуць забарону на наведванне лясоў і торфмасіваў. Дадзенае рашэнне звязана са спёкай і будзе дзейнічаць да зніжэння пажарнай небяспекі. Пра гэта паведаміў начальнік аддзелу аховы, абароны лесу, палявання і паляўнічага турызму Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання (МДВЛГА) Сяргей Сянькевіч.

«Знаходжанне людзей дазваляецца толькі на спецыяльна прызначаных для гэтага пляцоўках і ў месцах адпачынку», — распавёў Сяргей Сянькевіч.

На дадзены момант, па словах спецыяліста, сітуацыя ў рэгіёне стабільная. Пажарная небяспека 3-га класа, пры якой існуе рызыка ўзнікнення ўзгарання нават ад невялікі іскры, адзначаецца толькі ў некаторых раёнах. Але, улічваючы спякоту, прымаюцца дадатковыя меры па папярэджанні лясных пажараў, службы пераведзены на ўзмоцнены рэжым працы. Сітуацыю ў лясах кантралююць 13 сістэмаў відэаназірання, перадае БелТА.

Усяго ў Мінскай вобласці ў гэтым годзе зафіксавана 25 выпадкаў пажараў на невялікі плошчы. Пры захаванні на працягу доўгага часу гарачага надвор’я верагоднасць ўзгарання ўзрастае шматкроць. Традыцыйна найбольш пажаранебяспечнымі лічацца Пухавіцкі раён, дзе размешчана шмат тарфянікаў, а таксама Любанскі, Крупскі, Мінскі раёны.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, раней забаронц на наведванне лясоў ўвялі ў Віцебскай, Гарадзенскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

Как вам новость?
Головоломки