У Мінскай вобласці згарэла царква

18.02.2011 11:48
Архив Редакция

У пасёлку Бобр Крупскага раёна Мінскай вобласці ў ноч з 16 на 17 студзеня адбылося ўзгаранне царквы. Прычыны пажару пакуль высвятляюцца. «Наколькі мне вядома, выклік аб пажары паступіў у бліжэйшую пажарную частку сёння у 4:00», — распавёў мясцовы жыхар мастак Алесь Пушкін, які распісаў гэтую царкву.

«Відавочна, што полымя было вельмі моцным, бо ў царкве выгарала літаральна ўсё: абразы, фрэскі, алтар… Раніцай я пайшоў у царкву, каб паглядзець, ці можна выратаваць хоць што-небудзь з царкоўных абразоў. Аднак усё згарэла дашчэнту. Пакуль дакладна невядома, што сталася прычынай узгарання ў царкве — ці выпадак, ці падпал», — паведаміў мастак, перадае «Народная воля».

Будаўніцтва царквы ў Бабры пачалося ў 1991 годзе, у 1995 — пачаўся роспіс царкоўных сцен. У 2005 годзе царкву асвяціў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт.

Как вам новость?