У Мінскай вобласці знайшлі куфар з муміяй мужчыны

25.10.2010 11:19
Архив Редакция

У вёсцы Токараўшчына недалёка ад Маладзечна Мінскай вобласці ў закінутым доме выявілі муміфікаваны труп мужчыны. У цяперашні момант эксперты праводзяць працу, якая дазволіць вызначыць асобу памерлага і прычыны яго смерці. Як мяркуецца, гэта 68-гадовы жыхар Мінскага раёна.

Эксперты лічаць, што мужчына мог памерці ад сардэчнага прыступу або проста замерзнуць. Прыкметаў гвалтоўнай смерці спецыялісты не выявілі, перадае Белтэлерадыёкампанія.

Калі знойдзеныя парэшткі меркаванага міліцыяй чалавека, то ў апошнія гады свайго жыцця ён быў бяздомным і мог забрацца ў закінуты дом, каб пераначаваць. У той жа час да канца не ясна, як труп апынуўся ў закрытым куфры.

Эксперты мяркуюць, што ў куфры труп праляжаў не менш за два гады. Як патлумачыў пракурор Маладзечанскага раёна і Маладзечна Роберт Зубаіраў, труп муміфікуецца ў вельмі рэдкіх выпадках. «Патрэбна пэўная вільготнасць, тэмпература. У дадзеным выпадку ва ўмовах куфра гэта і адбылося», — распавёў пракурор.

Как вам новость?
Головоломки