У мінскім цырку адновяць атмасферу 1950-х гадоў

29.07.2010 13:14
Архив Редакция

У мінскім цырку, які знаходзіцца на рэкаструкцыі, узнаўляюць атмасферу часоў яго будаўніцтва — 1950-х гадоў. Усе старыя інтэр'еры плануюць аднавіць з новых матэрыялаў. Пра гэта распавёў дырэктар Цэнтру па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторыяў Аляксандр Кропатаў.

Па словах кіраўніка Цэнтру, памяшканні цырку ўпрыгожаць пазалочанай ляпнінай і венецыянскай тынкоўкай, у дакладнасці адновяць малюнак на гранітнай падлозе. Усе памяшканні будынка ўпрыгожаць адрэстаўраваныя крышталёвыя жырандолі ці іх дакладныя сучасныя копіі, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Мэбля для абноўленага цырку (барныя стойкі, лавы, сталы і крэслы) плануюць зрабіць па спецыяльным заказе. «Яна таксама будзе стылізаваны пад 1950-я гады. У глядзельнай зале заменяць крэслы. Візуальная арыентацыя — паказальнікі і нумаркі — таксама нагадаюць гледачам аб сярэдзіне мінулага стагоддзя», — паведаміў Аляксандр Кропатаў.

«Тым не менш, у аздобе з’явяцца і навінкі. Паколькі гардэроб плануюць перанесці ў падвальную частку будынка, замест ранейшых гардеробных нішаў размесцяць пано на тэму цыркавога мастацтва», — расказаў кіраўнік Цэнтру.

Как вам новость?
Головоломки