У мінскім гатэлі памёр латвійскі дэпутат

20.05.2010 09:46
Архив Редакция

У сталіцы Беларусі ў ноч з 18 на 19 траўня ў сваім нумары ў гатэлі "Мінск" памёр дэпутат латвійскага сойму ад фракцыі "Цэнтр згоды" Аляксандр Голубаў. Цела дэпутата выявілі раніцай 19 траўня. Пра гэта паведамілі ў пасольстве Латвіі ў Беларусі.

Латвійскі дэпутат прыбыў у беларускую сталіцу 16 траўня ў складзе дэлегацыі камісіі па замежных справах парламенту Латвіі, візіт якой завяршыўся 19 траўня, перадае БелаПАН. Аляксандра Голубава мёртвым у нумары знайшлі члены камісіі, паведаміў дэпутат Сойму Артыс Пабрыкс.
19 траўня ўвечар у латвійскае пасольства павінны былі паступіць вынікі судова-медыцынскай экспертызы. Аднак радыё Mix FM ужо зрабіла заяву, што смерць Аляксандра Голубава наступіла па натуральных прычынах.
Аляксандр Голубаў нарадзіўся трэцяга красавіка 1959 года, атрымаў медыцынскую адукацыю ў Рыжскім медыцынскім інстытуце. Быў жанаты, меў двух сыноў. З’яўляўся дэпутатам Сойму з моманту аднаўлення незалежнасці Латвіі. На працягу 15 гадоў узначальваў групу сяброўства па супрацоўніцтве з парламентам Беларусі. 

Как вам новость?
Головоломки