У мінскім парку Dreamland пройдзе свята Ізраілю

13.05.2010 11:06
Архив Редакция

У нядзелю, 16 траўня, у мінскім забаўляльным парку Dreamland на вуліцы Арлоўскай адбудзецца свята Ізраілю, прымеркаванае да 62-х угодак утварэння ізраільскай дзяржавы. Пра гэта паведамілі ў Ізраільскім культурна-інфармацыйным цэнтры пры пасольстве Дзяржавы Ізраіль у Беларусі.

Як расказалі арганізатары, у праграме мерапрыемства будуць «сцяг-шоў, скайджамперы, шоў на хадулях, fire-show, ізраільская музыка, атракцыёны, весялосць для ўсіх». Свята пачнецца ў 17:00, уваход на яго — па запрашальных квітках.
Праезд: тр. № 33, 38, 54, 55, 56. Авт. № 1, 44, 73, 91. Маршрутнае таксі. Прыпынак «Выставачны комплекс».

Как вам новость?