У Мінскім раёне мужчына трымаў у няволі чатырох чалавек

28.07.2010 14:26
Архив Редакция

Жыхар гарадскога пасёлка Калодзішчы на працягу двух месяцаў трымаў у склепе дома жыхарку Мінску, а трох яе блізкіх утрымліваў у тым жа склепе на працягу 23 дзён. За незаконнае пазбаўленне волі суд асудзіў мужчыну на турэмнае зняволенне тэрмінам на 2,5 гады з адбываннем пакарання ва ўмовах строгага рэжыму.

Следства ўстанавіла, што пацярпелая пражывала ў Мінску ў трохпакаёвай кватэры разам з мужчынам, сынам і ўнукам. Дарослыя рэгулярна злоўжывалі спіртным, таму ў доме часта здараліся скандалы і бойкі. Летам 2009 года жанчына вырашыла некаторы час пажыць у знаёмага ў Пухавіцкім раёне. Менавіта ў гэты час яна трапіла ў поле зроку асуджанага мужчыны, распавялі ва ўпраўленні КДБ па Мінску і Мінскай вобласці.

Злачынца вырашыў завалодаць кватэрай мінчанкі. Для гэтага ён адвёз жанчыну ў свой прыватны дом у Калодзішчы і зачыніў яе ў падвале. На працягу двух месяцаў мужчына спрабаваў прымусіць яе адмовіцца ад нерухомасці альбо пагадзіцца на выгадны для яго абмен. Паколькі жанчына на ўгоду не згаджалася, злачынец даставіў, замкнуў і на працягу 23 дзён незаконна ўтрымліваў у тым жа падвале яшчэ трох родных жанчыны, перадае БелТА.

Аб знікненні жанчыны паведаміў яе знаёмы, які садзейнічаў ёй у абмене кватэры ў Мінску на два жылыя дамы ў адным з раёнаў Мінскай вобласці. Суседзі ж паведамілі міліцыі, што яе звёз незнаёмы чалавек.

Пры гэтым, як паведамілі ва ўпраўлення КДБ, асуджаны мужчына ўжо двойчы быў судзімы за незаконны збыт наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.