У Мінску 13-гадовы хлопчык напаў на кандуктарку з газавым балончыкам

03.08.2010 17:19
Архив Редакция

У аўтобусе, які рухаўся ад рынку "Ждановічы", 13-гадовы падлетак з газавым "перцавым" балончыкам напаў на кандуктара-кантралёра. Пацярпелая выклікала нарад міліцыі, які затрымаў юнага хулігана. Пра гэта паведамілі ў Цэнтральным РУУС горада Мінску.

Улічваючы ўзрост правапарушальніка, да адказнасці па арт. 9.4 КаАП за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей была прыцягнута яго маці. Гэтым артыкулам прадугледжаны штраф да 10 базавых велічыняў (цяпер адна базавая складае 35 тыс. рублёў ці каля 11 даляраў). Падлетак пастаўлены на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх, распавялі ў ГУУС Мінгарвыканкаму.

Як высветлілася, трое 13-гадовых падлеткаў набылі балончык ўсяго за 5 тыс. рублёў на згаданым рынку. Пры гэтым прадавец нават не пацікавіўся, навошта хлопцам патрэбны гэты небяспечны прадмет.

Как вам новость?
Головоломки