У Мінску ў 2014 годзе можа з'явіцца комплекс "Чэрвеньскі"

01.03.2011 17:02
Архив Редакция

Мінгарвыканкам і іранская кампанія "DIDAS-Со" падпісалі інвестыцыйную дамову, у адпаведнасці з якой у межах вуліц Аранскай, Маякоўскага і Аранжарэйнай павінен быць пабудаваны шматфункцыянальны грамадска-дзелавы і гандлёва-сэрвісны комплекс "Чэрвеньскі". Праект комплексу распрацоўваюць спецыялісты з Англіі, а сам комплекс павінен з'явіцца на месцы Чэрвеньскага рынку сталіцы ў 2014 годзе.

Іранская кампанія збіраецца інвеставаць у будаўніцтва комплексу «Чэрвеньскі» 200 млн. даляраў. Агульная плошча комплексу складзе 150 тыс. квадратных метраў, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».
 
Акрамя гандлёвых памяшканняў, плануецца пабудаваць двухузроўневую падземную паркоўку на 1,2 тыс. машына-месцаў, а таксама залы для заняткаў спортам і забаў.

Как вам новость?
Головоломки