У Мінску 28 і 30 чэрвеня перакрыюць праспект Машэрава

23.06.2011 14:00
Архив Редакция

Увечары ў аўторак, 28 чэрвеня, і ў чацвер, 30 чэрвеня, у беларускай сталіцы будуць праводзіцца генеральныя рэпетыцыі парада, які адбудзецца 3 ліпеня. Таму з 20:00 да заканчэння трэніровак перакрыюць праспект Машэрава ад вуліцы Максіма Багдановіча да вуліцы Ціміразева, рух будзе дазволены толькі трамваям. Гарадскія аўтобусы № № 29, 44, 136, 18, 26 і 39 зменяць свае маршруты.

Так, аўтобусы № № 29, 44 і 136 будуць рухацца па вуліцах Куйбышава, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, праспекце Пераможцаў туды і назад, спыняючыся каля гандлёвага дому «Гарызонт», гасцініцы «Юбілейная» і станцыі метро «Няміга», паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».

Аўтобусы № № 18, 26, 39 будуць курсіраваць па праспекце Машэрава, вуліцах Максіма Багдановіча, Веры Харужай, Чарвякова туды і назад, выпускаючы і забіраючы пасажыраў на прыпынках «Веры Харужай» і «Крапоткіна».

Как вам новость?
Головоломки