У Мінску 29 лістапада да смерці замерзла двое людзей
30.11.2010 12:04
Редакция Двух людзей знайшлі замерзлых на вуліцы ў Мінску 29 лістапада. Пра гэта паведаміў старшы памочнік пракурора беларускай сталіцы Сяргей Балашоў. Паводле яго слоў, раніцай на тэрыторыі закінутага прафілакторыя на Партызанскім праспекце вартаўнікі знайшлі труп мужчыны 30-35 гадоў, які быў апрануты не па надвор'і і не быў падобны на бамжа.
Асоба загінулага цяпер устанаўліваецца, перадае БелаПАН.
Таксама ўвечары ў завулку Альшэўскага знайшлі змерзлую да смерці жанчыну 50-55 гадоў. Хутчэй за ўсё, яна была без пэўнага месца жыхарства. Яе асоба таксама ўстанаўліваецца.