У Мінску 30 верасня сезон фантанаў завершыцца ўрачыстым канцэртам

30.09.2010 09:00
Архив Редакция

Сезон фантанаў завершыцца ў Мінску 30 верасня ўрачыстым выступам канцэртнага аркестру "Няміга" ў парку Перамогі. Па словах, начальніка ўчастка эксплуатацыі гарадскіх фантанаў УП "Мінскзеленбуд" Васіля Лусерчыка, у сталіцы амаль усе фантаны ўжо адключаныя. У апошні дзень сезону таксама ўключаць фантаны на плошчы Незалежнасці, каля Палаца спорту і каля тэатра оперы і балета.

Па словах Васіля Лусерчыка, месца для такой развітальнай цырымоніі абрана не выпадкова. У дзень горада ў парку Перамогі на Камсамольскім возеры быў запушчаны першы ў Мінску фантан на вадзе «Ветразь». Цяпер ён прэтэндуе на званне самага высокага ў горадзе, максімальная вышыня струмянёў якога дасягае 20 метраў. Воднае збудаванне б’е ў 16 струмянёў — вертыкальных і нахільных, перадае БелТА.

Мінскія фантаны зачыняцца да 1 траўня. На змену фантаннаму ў сталіцу прыйдзе «ледніковы перыяд»: 1 кастрычніка адкрыецца гарадскі мабільны каток каля Палаца спорту.

Как вам новость?