У Мінску 6-7 снежня пройдзе чацверты Усебеларускі народны сход

14.10.2010 09:42
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 кастрычніка падпісаў Указ № 531 "Аб скліканні чацвертага Усебеларускага народнага сходу". Як расказалі ў Адміністрацыі прэзідэнта, згодна з указам чацверты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 6-7 снежня гэтага года.

На абмеркаванне чацвертага Усебеларускага народнага сходу выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2006-2010 гады і аб асноўных палажэннях праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады, адзначылі ў Адміністрацыі беларускага лідара.

Акрамя таго, указам вызначана колькасць удзельнікаў сходу ў 2,5 тыс. чалавек, а таксама вызначаны найважнейшыя арганізацыйныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы і правядзенні сходу.

Как вам новость?
Головоломки