У Мінску аб'ём капрамонту жылля хочуць давесці да 1 млн. квадратных метраў на год

04.01.2011 15:41
Архив Редакция

Першы намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ігар Васільеў 4 студзеня паведаміў, што ў Мінску да 2020 года плануецца давесці аб'ём капітальнага рамонту жылых дамоў да мільёна квадратных метраў на год. "Гэтая задача пастаўлена ў сувязі з тым, што горад адстае ад усталяваных нормаў капітальнага рамонту на паўтара-два гады", — сказаў прадстаўнік Мінгарвыканкама.

«У 2010 годзе было капітальна адрамантавана 640 тыс. квадратных метраў жылой плошчы, у 2011 годзе павінна быць адрамантавана 700 тыс. квадратных метраў», — цытуе Ігара Васільева БелаПАН.

«Ставіцца задача максімальна скараціць затраты на капітальны рамонт. У сувязі з гэтым пры кожным ЖЭСе плануецца стварыць прадпрыемства па выпуску неабходнага для рамонту імпартазамяшчальнага абсталявання і вырабаў», — адзначыў Ігар Васільеў.

Как вам новость?
Головоломки