У Мінску абмежавалі продаж спіртнога 11 чэрвеня

11.06.2010 10:37
Архив Редакция

Адміністрацыі раёнаў Мінску па прапанове ГУУС Мінгарвыканкама прынялі рашэнне абмежаваць продаж спіртнога ў сталіцы з 15:00 11 чэрвеня да 08:00 12 чэрвеня.

Як расказалі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, увядзенне забароны на продаж алкагольных і слабаалкагольных напояў звязана з правядзеннем у школах выпускных вечароў.

У Мінгарвыканкаме адзначылі, што дадзенае рашэнне распаўсюджваецца толькі на стацыянарныя крамы і не датычыцца кавярняў, рэстарацыяў і іншых аб’ектаў грамадскага харчавання, перадае БелТА

Выпускныя вечары пачнуцца ў сталічных школах у 20:00 і завершацца ў тэрміны, якія кіраўніцтва школ вызначае самастойна па ўзгадненні з раённымі адміністрацыямі.

Как вам новость?
Головоломки