У Мінску абмяркуюць прыярытэты кіравання інтэрнэтам

20.09.2010 15:26
Архив Редакция

У Мінску 20 верасня пройдзе пасяджэнне круглага стала па пытаннях кіравання інтэрнэтам. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза і Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Асноўны ўпор у абмеркаванні будзе зроблены на еўрапейскі кантэкст і беларускія прыярытэты.

Па словах арганізатараў круглага стала, мэтай дыскусіі з’яўляецца абмеркаванне вынікаў Сусветнага форуму па пытаннях кіравання глабальнай сеткай інтэрнэт. Акрамя таго, удзельнікі плануюць абмеркаваць рэалізацыю Стратэгіі развіцця інфармацыйнага грамадства ў Беларусі, перадае БелаПАН.

Акрамя ўсяго іншага, на пасяджэнні круглага стала плануюць абмеркаваць нацыянальныя прыярытэты Беларусі і вызначыць шляхі інтэграцыі краіны ў еўрапейскі дыялог па пытаннях кіравання сецівам.

Как вам новость?
Головоломки