У Мінску абмяжоўваюць продаж алкаголю

08.06.2011 12:20
Архив Редакция

Мінгарвыканкам у сувязі з правядзеннем выпускных вечароў у школах горада вырашыў абмежаваць продаж у гандлёвых кропках, за выключэннем аб'ектаў грамадскага харчавання, піва і слабаалкагольных напояў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7%. Абмежаванне будзе дзейнічаць з 18:00 суботы, 11 чэрвеня, да 08:00 нядзелі, 12 чэрвеня.

Гарадскія ўлады заклікалі суб’екты гаспадарання абмежаваць продаж гарэлкі, лікёра-гарэлачных вырабаў, віна, каньяку, шампанскага і іншых алкагольных напояў, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

Як раней паведамляў Тэлеграф, беларуская міліцыя прыме дадатковыя меры для забеспячэння аховы грамадскага парадку падчас правядзення выпускных вечароў 11 чэрвеня. Так, за кожнай навучальнай установай будзе замацавана не менш за два супрацоўнікі міліцыі, якія будуць працаваць у кругласуткавым рэжыме.

Как вам новость?
Головоломки