У Мінску абрабавана кватэра вядомага беларускага мастака Аляксея Кузьміча

29.04.2010 17:57
Архив Редакция

У Мінску абрабавана кватэра вядомага беларускага мастака Аляксея Кузьміча. Як паведаміў жывапісец, злодзеі пракраліся ў кватэру днём 28 красавіка і выкралі амаль усе каштоўныя рэчы. Акрамя таго, злачынцы пракраліся і ў суседнія кватэры.

Як удакладнілі ў Цэнтральным РУУС Мінска, па дадзеным факце следчым аддзелам папярэдняга расследавання ўзбуджана крымінальная справа па частцы другой артыкулу 205 Крымінальнага кодэксу Беларусі, перадае БелТА. Цяпер устанаўліваюцца абставіны здарэння, вядзецца следства.

Аляксей Кузьміч вядомы сваімі мадонамі, рэпрадукцыі якіх былі апублікаваны ў многіх выданнях па ўсім свеце. Аляксей Кузьміч таксама аўтар каля 50 партрэтаў дзеячоў мастацтва Беларусі. Мастаку пазіравалі Барыс Луцэнка, Марыя Захарэвіч, Мікалай Яроменка-старэйшы, Уладзімір Ліпскі і іншыя.

Как вам новость?