У Мінску абвясцілі "паляванне" на ўладальнікаў сабакаў

11.05.2010 11:39
Архив Редакция

Мінскія камунальшчыкі ўзмацняюць кантроль за ўладальнікамі сабак. Пра гэта паведаміла намеснік генеральнага дырэктара Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Галіна Гілевіч. Па яе словах, з самай раніцы будуць праводзіцца рэйды па выяўленні несумленных сабакароў, якія не прыбіраюць за сваімі гадаванцамі.

«Тым, хто правініўся, пагражаюць штрафы да дзесяці базавых велічынь», — адзначыла прадстаўнік мінгаржылгаса, словы якой прыводзіць Белтэлерадыёкампанія
«Сёння ў сталіцы налічваецца 55 пляцовак для выгульвання сабакаў, і горад шукае месцы, дзе яшчэ можна размясціць такія пляцоўкі. Камунальшчыкі зусім не супраць зрабіць месцы для выгульвання сабакаў у парках і скверах, але пры ўмове, што ўладальнікі жывёл будуць прыбіраць за сваімі гадаванцамі», — сказала Галіна Гілевіч.

Как вам новость?