У Мінску ад пераахаладжэння памерла бяздомная жанчына

19.10.2010 12:31
Архив Редакция

Сталічная пракуратура пачала праверку па факце смерці ў Мінску бяздомнай жанчыны 50-55 гадоў. Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінску Сяргей Балашоў, жанчына памерла ад пераахаладжэння.

Бяздомную знайшлі ўвечары 17 кастрычніка на тэрыторыі 5-й гарадской клінічнай лякарні, пасля чаго яе даставілі ў гэтую медустанову, перадае БелаПАН. Праз некалькі гадзін жанчына памерла.

Гэта першы выпадак смерці бяздомнага ў Мінску з пачатку наступлення халадоў.

Как вам новость?
Головоломки