У Мінску адбылося развітанне з загінулым нямецкім пілотам

16.08.2010 09:31
Архив Редакция

У жалобным зале Мінскага крэматорыю на Паўночных могілках сёння, 14 жніўня, адбылося развітанне з нямецкім пілотам Гюнтэрам Цымерам, які загінуў падчас паказальных выступленняў на верталёце MD-500 на Баравой пад Мінскам. На жалобнай цырымоніі прысутнічалі жонка і сваякі загінулага.

Таксама на цырымоніі прысутнічалі лётчыкі і верталётчыкі-спартоўцы Беларусі і Расіі, кіраўніцтва ДТСААФ, прадстаўнікі дзяржаўных структураў, паведамляе БелТА.

«Гюнтэр Цымер быў самым вопытным членам нацыянальнай каманды ФРГ па верталётным спорце», — адзначыў старшыня цэнтральнага савета ДТСААФ генерал-маёр Анатоль Сцяпук.

Удзельнікі спаборніцтваў — спартоўцы-верталётчыкі — выказалі настойлівую просьбу, каб у далейшым адкрыты Кубак СНД-2010 па верталётным спорце праводзіўся ў памяць аб нямецкім пілоце Гюнтэры Цымеры.

Кіраўнік ДТСААФ сказаў, што на найбліжэйшым пленуме ДТСААФ СНД ён выступіць з гэтай прапановай. «Гюнтэр Цымер заслугоўвае такога гонару. За сваё прафесійнае жыццё ён адлятаў больш за 4,5 тыс. гадзінаў. У кастрычніку ў Дубліне павінен быў атрымаць Rotorkraft Gold Medal. Гэтая ўзнагарода заснавана Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыяй і прысуджаецца за асаблівыя дасягненні ў верталётным спорце», — сказаў ён.

Як раней паведамляў Тэлеграф, трагедыя адбылася 8 жніўня на аэрадроме Баравая. Нямецкі лётчык разбіўся падчас паказальных выступленняў пры выкананні фігуры вышэйшага пілатажу «мёртвая пятля».

Паведамлялася, што нямецкаму пілоту не хапіла вышыні пры выхадзе з «мёртвай пятлі», у выніку чаго верталёт урэзаўся ў зямлю. Машына ўпала ў паўночна-заходняй частцы аэрадрому на адлегласці 500-600 метраў ад гледачоў.

Как вам новость?
Головоломки