У Мінску адбыўся ўзброены налёт на ювелірную краму

15.07.2010 13:10
Архив Редакция

Узброены нажом мужчына здзейсніў напад на ювелірную краму ў Мінску. 14 ліпеня ў 15:10 у міліцыю паступіла паведамленне аб спрацоўванні кнопкі трывожнай сігналізацыі (КТС) у ювелірнай краме па вул. Чкалава.

У 15:13 на месца здарэння прыбыў нарад АДА Кастрычніцкага раёна. Прадавачка крамы расказала супрацоўнікам МУС аб тым, што «ў 15:07 невядомы, пагражаючы нажом, разбіў вітрынную шыбу, захапіў залатыя ювелірныя вырабы і ўцёк», паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Аднак, ужо ў 15:23 па ўказаных прадавачкай прыкметах па вул. Варанянскага нарадам быў затрыманы 37-гадовы мужчына, у якога пры ператрусе было канфіскавана 142 ювелірныя вырабы на суму 89 млн. рублёў, перадае БелТА.

Рабаўніком аказаўся раней судзімы за прысваенне і хуліганства жыхар горада Чашнікі Віцебскай вобласці. Па факце злачынства ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 207 («Разбой») КК Рэспублікі Беларусь.

Как вам новость?
Головоломки