У Мінску адчыняецца трэці гіпермаркет "Простор"

06.04.2010 11:40
Архив Редакция

У чацвер, восьмага красавіка, у Мінску адбудзецца адкрыццё трэцяга па ліку гіпермаркета сеткі "Простор". Новая крама адкрыецца ў мікрараёне Чыжоўка па адрасе Убарэвіча , 176. Уладальнікі сеткі абяцаюць працягнуць праводзіць палітыку нізкіх коштаў і падбіраць асартымент з улікам густаў беларускага спажыўца.

Гіпермаркеты пад гандлёвым брэндам «PROSTORe» гэта заўсёды вялікая гандлёвая плошча, нізкія кошты, шырокі асартымент харчовых і нехарчовых тавараў, рэгулярныя акцыі зніжэння коштаў, высокі ўзровень абслугоўвання, уласная пякарня і кулінарыя, зручная паркоўка. У галерэі гіпермаркета прадстаўлены дадатковыя паслугі для пакупнікоў: кавярня, аддзяленне банка, аптэка.

У гіпермаркеце будзе прадстаўлена больш за 100 тыс. найменняў харчовай і нехарчовай групы тавараў, будуць працаваць 40 разлікова-касавых вузлоў.

Как вам новость?
Головоломки