У Мінску адчуваецца найбольшы дэфіцыт мужчын

13.09.2010 10:31
Архив Редакция

У беларускай сталіцы на 1000 прадстаўнікоў моцнага полу прападае 1 177 жанчын. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі па выніках перапісу насельніцтва 2009 года. За дзесяцігоддзе ў міжперапісны перыяд структура насельніцтва краіны па поле пагоршылася. Так, калі ў 1999 годзе ў Беларусі на 1000 мужчын прыпадала 1 129 жанчын, то ў 2009 годзе — ужо 1 150.

Па дадзеных Белстата, сярод рэгіёнаў Беларусі даволі адчувальны перакос у структуры насельніцтва па поле адчуваецца ў Віцебскай (на тысячу мужчын — 1163 жанчыны), у Гомельскай (1157) і ў Гарадзенскай (1146) абласцях. Крыху меншы дысбаланс полаў у Берасцейскай і Магілёўскай абласцях (на тысячу мужчын — 1135 жанчын) і Мінскай вобласці (1128), перадае БелТА.

Акрамя таго, паводле аналізу структуры сельскага і гарадскога насельніцтва, то праз вялікі адток маладых сяльчанак ў гарады ў сельскай мясцовасці выяўляецца статыстычная дысгармонія па полавай прыкмеце: на тысячу сельскіх мужчын ва ўзросце 20-29 гадоў, калі найбольш актыўна ствараюцца сям’і, прыпадае 853 жанчыны гэтага ж ўзросту. Па выніках перапісу 1999 года ў вёсках на 1000 мужчын, якія знаходзяцца ў найбольш актыўным шлюбным узросце, было 893 жанчыны.

Акрамя таго, як ужо паведамляў Тэлеграф, вынікі перапісу 2009 года паказалі, што за 10 гадоў колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася на 5,4% або на 541 тыс. чалавек. Па дадзеных перапісу, у кастрычніку 2009 года ў рэспубліцы пражывала 9,5 млн. чалавек.

Толькі з пачатку гэтага года колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася на 12,5 тыс. чалавек. Натуральнае змяншэнне насельніцтва за першыя сем месяцаў склала 17,7 тыс. чалавек.

Как вам новость?