У Мінску адзначылі Міжнародны дзень гарбаты

16.12.2010 11:10
Архив Редакция

У Мінску 15 снежня ў «Мон-кафэ» прайшло святочнае чаяванне у рамках XIII Рэспубліканскага конкурсу спажывецкіх прыхільнасцяў «Прадукт года». У ходзе мерапрыемства, прысвечанага гарбатным цырымоніям ў розных краінах, таксама прайшоў майстар-клас па падрыхтоўцы розных відаў гэтага напою.

Брэнд-мэнэджар чайнай кампаніі Riston ў Беларусі Алег Міхалёнак вучыў «нешматлікіх, але дарагіх» гасцей «Мон-кафэ» правільна выбіраць гатунак гарбаты пры пакупцы.

«Трэба ўлічваць, якой крэпкасці гарбату вы любіце. Калі выбіраем духмяную гарбату, то трэба браць буналісцевую, скручаную ў шарыкі, яна больш мяккая. Калі ж хочаце піць моцную гарбату, то, насуперак распаўсюджанай думцы, трэба звярнуць увагу на рэзаны. Яна максімальна моцная менавіта дзякуючы таму, што парэзаная. Зялёная гарбата бывае двух відаў. Гэта Green Powder, або «зялёны порах» — традыцыйны кітайскі чай, лісце якога скручана ў шарыкі і пражанае. Такая гарбата валодае горкім адценнем. Другі від — Сіньча, традыцыйны японскі чай, які не пражаць, а выпарваюць. Яго ліст плоскі, саладкавы», — сказаў Алег Міхаленак.

Далей афіцыянты «Мон-кафэ» правялі майстар-клас па розных традыцыях заварвання гарбаты. Знаёмства з дадзенымі цырымоніямі было театралізаваным: рускія традыцыі прэзентавала барыня, ангельскія — лорд і лёкай, а індыйскія — дзве дзяўчыны ў нацыянальных касцюмах, адна з якіх таксама выканала індыйскі танец.

Пасля прадстаўлення госці маглі дэгуставаць прыгатаваныя напоі і пачаставацца ласункамі.

Как вам новость?
Головоломки