У Мінску афіцыйна адкрылася дзіцячае "Еўрабачанне-2010"

16.11.2010 13:41
Архив Редакция

15 лістапада ў беларускім «Еўрадоме», які размясціўся ў Палацы Рэспублікі, прайшло адкрыццё дзіцячага конкурсу «Еўрабачанне-2010». У ходзе вечара пераможцы конкурсу мінулых гадоў прадставілі свае кампазіцыі, юныя канкурсанты атрымалі магчымасць пазнаёміцца і пагутарыць.

У аўторак, 16 лістапада, на «Мінск-Арэне» пачынаюцца індывідуальныя рэпетыцыі ўдзельнікаў. Яны пройдуць у той чарговасці, у якой кожны канкурсант будзе выходзіць на сцэну ў фінальным шоў. Плануецца, што кожная рэпетыцыя будзе працягвацца 35 хвілін, паведамляе БелаПАН.

У дзіцячым «Еўрабачанні-2010» прымае удзел 14 канкурсантаў — з Літвы, Малдовы, Нідэрландаў, Сербіі, Украіны, Швецыі, Расіі, Латвіі, Бельгіі, Арменіі, Мальты, Беларусі, Грузіі і Македоніі. Беларускі ўдзельнік Данііл Казлоў выступіць пад 12-м нумарам.

Как вам новость?
Головоломки