У Мінску апазналі ўсіх ахвяр тэракта ў метро

13.04.2011 09:02
Архив Редакция

Да вечара 12 красавіку беларускія эксперты вызначылі асобы ўсіх 12 чалавек, якія загінулі ў выніку тэракта ў мінскім метро. У спісе загінулых сем мужчын і пяць жанчын. Каля ўваходу на станцыю метро "Кастрычніцкая", дзе напярэдадні прагрымеў выбух, былі ўсталяваныя стэнды з імёнамі загінулых іх фатаграфіямі. Да позняга вечара да месца трагедыі мінчукі неслі кветкі і свечкі ў памяць аб ахвярах тэракту.

Спіс загінулых:

1. Абражэй Наталля Валянцінаўна (6 лістапада 1966 г, Мінск)

2. Бака Віталь Сяргеевіч (1977, Мінская вобл., Любанскі р-н),

3. Герасімчык Сяргей Анатольевіч (17 Ліпеня 1993 года, Мінск).

4. Захаркова Таццяна Ігараўна (20 лістапада 1968, Мінск)

5. Капцюх Раман Васільевіч (16 сакавіка 1990, Мінск)

6. Клемец Юры Аляксандравіч (4 траўня 1987, Мінск)

7. Наркевіч Анатоль Уладзіміравіч (3 чэрвеня 1959, Мінск)

8. Парфунцеў Аляксандр Яўгенавіч (21 сакавіка 1954, Мінск)

9. Пікулік Галіна Іванаўна (Мінск),

10. Сербаеў Сяргей Уладзіміравіч (4 лістапада 1988, Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, пасёлак Праўдзінскі)

11. Салаўёва Вольга Віктараўна (12 студзеня 1983, Баранавічы)

12. Шагойка Ганна Віктараўна (9 кастрычніка 1954, Мінск)

12 Красавіка МУС Беларусі таксама апублікавала абноўлены спіс пацярпелых пры выбуху ў мінскім метро. Ён складаецца з 192 прозвішчаў. Спіс прозвішчаў апублікаваны на сайце МУС Беларусі.

Ахвяраў тэракту пахаваюць на двух могілках Мінску

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька 12 красавіка ў эфіры тэлеканала АНТ паведаміў, што пахаванне ахвяраў тэракту пройдуць на двух мінскіх могілках — у Калодзішчах і на ганаровай алеі Паўночных могілак. Акрамя таго, некаторых загінулых пахаваюць у Слуцку і Баранавічах.

Раней мэр Мінску праінфармаваў, што выдаткі на арганізацыю пахавання бяруць на сябе гарадскія ўлады.

Как вам новость?