У Мінску арыштавалі праваабаронцаў за акцыю каля Адміністрацыі Лукашэнкі

23.03.2010 20:09
Архив Редакция

Праваабаронц Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Ірыну Тоўсцік і журналіста Сяргея Сыса затрымалі на акцыі пратэсту ля адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Праваабаронцы праводзілі пікет супраць ужывання ў Беларусі смяротнага пакарання. Актывісты былі апрануты ў адмысловыя майкі, на якіх былі намаляваны плямы крыві, і разгарнулі расцяжку «Не смяротнаму пакаранню!».

Усіх праваабаронцаў і журналіста даставілі ў Ленінскі РУУС горада Мінска. «Затрыманне здзяйснялі не менш за шэсць супрацоўнікаў міліцыі і службы аховы адміністрацыі Лукашэнка. З рук пікетчыкаў адразу ж вырвалі і забралі транспарант. У аддзяленні міліцыі ў дачыненні праваабаронцаў складаюцца пратаколы. Верагодна, па артыкуле — «парушэнне правіл правядзення масавых мерапрыемстваў»», — адзначыў Алесь Бяляцкі, паведамляе прэс-цэнтр «Хартыі-97».

«Мы рашуча выступаем супраць смяротнага пакарання. Хацелі заявіць, што нельга было караць смерцю яшчэ двух чалавек, калі ёсць заклік міжнароднай супольнасці ўвесці мараторый і заклік ААН пакуль вырашаецца гэта пытанне не праводзіць пакаранняў смерцю. Але ўлады ўсе дамоўленасці цынічна парушылі», — заявіў віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека.

Как вам новость?
Головоломки