У Мінску асудзілі каля 600 дэманстрантаў

21.12.2010 12:38
Архив Редакция

Суды Мінску асудзілі каля 600 удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі апазіцыі 19 снежня да адміністрацыйных арыштаў. "Усяго судовыя рашэнні былі вынесеныя ў адносінах да больш за 580 чалавек, якія прымалі ўдзел у акцыі апазіцыі ў Мінску. У асноўным гэта былі адміністрацыйныя арышты ад 5 да 15 сутак", — паведаміў начальнік ГУУС Мінску генерал-маёр міліцыі Леанід Фармагей.

Паводле яго слоў, «многія былі адпушчаныя — непаўналетнія, тыя, у каго двое дзяцей». «Адпушчаныя былі некалькі грамадзян іншых дзяржаў, у тым ліку і журналістаў. Але самыя заўзятыя парушальнікі паўсталі перад судамі», — дадаў Фармегай.Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сярод затрыманых падчас беспарадкаў у Мінску знаходзяцца толькі «двое-трое» былых кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы.Нагадаем, 19 снежня ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта краіны, на якіх, па афіцыйных дадзеных, пераканаўчую перамогу атрымаў Аляксандар Лукашэнка. Пасля завяршэння галасавання тысячы прыхільнікаў апазіцыі наладзілі несанкцыянаваны мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры Мінску, пасля чаго распачалі спробу захопу Дома ўрада.Акцыя, аднак, была падаўленая ўнутранымі войскамі і спецназам. Пры гэтым былі затрыманыя трое апазіцыйных кандыдатаў — Рыгор Кастусёў, Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч.Акрамя таго, кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў атрымаў чэрапна-мазгавую траўму ў выніку сутычкі з міліцыяй.Крыніца: Корреспондент.net

Как вам новость?
Головоломки