У Мінску і Баку прэзентуюць рарытэтную кнігу пра Лукашэнку

16.07.2010 17:22
Архив Редакция

У хуткім часе ў Мінску і Баку пройдзе прэзентацыя рарытэтнай кнігі пра прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Мініяцюрную кнігу памерам 38 на 55 міліметраў, прысвечаную візіту беларускага прэзідэнта ў Азербайджана ў ліпені 2010 года, выпусцілі ў бакінскім выдавецтве "Індыга".

Ініцыятарамі праекту сталі мясцовае кніжнае таварыства і Музей мініяцюрнай кнігі ў Баку, дзе захоўваюцца рэдкія сувенірныя выданні. Наклад кнігі складае 150 асобнікаў. 15 з іх ужо падарылі кіраўніку беларускай дзяржавы, паведамляе беларуская служба Радыё «Свабода» са спасылкай на азербайджанскія СМІ.

У кнізе падрабязна апісаны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан: цырымонія яго сустрэчы з прэзідэнтам Ільхамам Аліевым, іх сумесная прэс-канферэнцыя, урачысты прыём у гонар прэзідэнта Беларусі, цырымонія прысваення Аляксандру Лукашэнку звання ганаровага доктара Бакінскага славянскага ўніверсітэта і іншыя мерапрыемствы.