У Мінску безбілетнікі заплацілі 318 тыс. даляраў штрафу

13.01.2011 15:45
Архив Редакция

За студзень-лістапад 2010 гады безбілетныя пасажыры грамадскага транспарту Мінску заплацілі больш за 955 млн. рублёў (318 тыс. даляраў) штрафаў. За гэты час да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнутыя каля 136,5 тыс. чалавек, у 1,16 тыс. выпадкаў штраф спаганяюцца ў судовым парадку. Пра гэта паведаміла дырэктарка філіяла «Агенцтва дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» Наталля Ігралава.

Аплату праезду ў Мінску правяраюць каля 1,52 тыс. супрацоўнікаў ГП «Мінсктранс», з іх 132 чалавекі з’яўляюцца штатнымі кантралёрамі, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

За дадзены перыяд у сярэднім на месяц кантралёр пасажырскага транспарту атрымлівала каля 1,1 млн. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки