У Мінску ў бліжэйшыя тры гады плануецца пабудаваць 14 заводаў

14.12.2010 12:41
Архив Редакция

У свабоднай эканамічнай зоне (СЭЗ) «Мінск» у бліжэйшыя тры гады плануецца пабудаваць 14 заводаў. Пра гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі СЭЗ Аляксандр Ахрэмчык на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.

Па словах Аляксандра Ахрэмчыка, новыя прадпрыемствы размесцяцца ў раёне Шабаноў, на зямельным участку агульнай плошчай 26 гектар, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

«Цяпер рыхтуецца інжынерная інфраструктура. Праекты знаходзяцца на экспертызе. Да будаўніцтва плануецца пачаць у красавіку 2011 года», — распавёў кіраўнік адміністрацыі СЭЗ.

Как вам новость?