У Мінску чатыры дні будзе перыядычна адсутнічаць тэлевяшчанне

09.03.2010 11:50
Архив Редакция

У перыяд з 9 да 12 сакавіка ў Мінску, а таксама ў Мінскім і прылеглых да яго раёнах будзе перыядычна адсутнічаць тэлевяшчанне, паведамілі ў міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Беларусі. “Гэта звязана з правядзеннем мантажных прац па замене антэна-фідарнай сістэмы на мачце РТПС у населеным пункце Калодзішчы Мінскай вобласці”, — распавялі ў міністэрстве.

У мінсувязі праінфармавалі, што перыядычная адсутнасць трансляцыі тэлевізійных праграм на тэлеканалах будзе па раскладзе:

Дзявятага сакавіка 2010 года: «Лад» з 08:00 да 16:18; «АНТ» з 09:05 да 16:00; «НТБ-Беларусь» з 08:30 да 16:00 гадзін, «СТБ» з 08:00 да 17:00; «Свет» з 08:00 да 17:00.

Дзясятага сакавіка 2010 года: «Лад» з 08:00 да 16:22; «АНТ» з 09:05 да 16:00; «НТБ-Беларусь» з 08:30 да 16:00; «СТБ» (42 ТВК) з 08:00 да 17:00; «Свет» з 08:00 да 17:00.

11 сакавіка 2010 года: «Лад» з 08:00 да 16:25; «НТБ-Беларусь» з 08:30 да 16:00; «СТБ» з 08:00 да 17:00; «Свет» з 08:00 да 17:00 гадзін.

12 сакавіка 2010 года: «Лад» з 08:00 да 16:40 гадзін; «НТБ-Беларусь» з 08:30 да 16:00; «СТБ» з 08:00 да 17:00; «Свет» з 08:00 да 17:00 гадзін.

Таксама ў перыяд правядзення мантажных прац у Калодзішчах на працягу чатырох дзён будзе перыядычна адсутнічаць тэлевяшчанне лічбавага тэлебачання DVB-T: «Першы канал», «АНТ», «Лад», «СТБ», «РТР-Беларусь», «НТБ-Беларусь», «Свет» і «8 канал» — з 08:00 да 17:00, распавялі ў міністэрстве.
 

Как вам новость?