У Мінску да 2014 году падвоіцца колькасць элітных гатэляў

10.03.2010 10:03
Архив Редакция

Дырэктар дэпартамента па турызме міністэрства спорту і турызму Беларусі Віктар Янкавенка паведаміў пра тое, што да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года, які пройдзе ў Мінску, падвоіцца лік элітных гатэляў, разлічаных на прыём VIP-пастаяльцаў. Па словах дырэктара дэпартамента, у сталіцы плануецца пабудаваць шэсць гасцінічных комплексаў “4” і “5” зорак.

 «Колькасць месцаў размяшчэння павялічыцца прыкладна на 40% з 870 да 1,5 тыс., што не выпадкова, — распавёў Віктар Янкавенка, — прыкладна столькі VIP-госцяў наведала мінулыя раней хакейныя чэмпіянаты».

Дырэктар дэпартамента адзначыў таксама, што ў Мінску да канца 2013 года плануецца пабудаваць некалькі масавых гатэляў, разлічаных на пастаяльцаў сярэдняга дастатку, што таксама дазволіць істотна пашырыць гасцінічны фонд беларускай сталіцы. Размяшчаць замежных наведвальнікаў будуць і ў гасцініцах, змешчаных у радыусе 50 кіламетраў ад горада, паведамляе БелТА.

«Да кожнага такога гатэля будзе арганізаваны транспартны рух, таму праблем з тым, каб дабрацца да месца правядзення спаборніцтва, не будзе», — сказаў Віктар Янкавенка, дадаўшы пры гэтым, што частка заўзятараў зможа пераначаваць у студэнцкіх інтэрнатах.

Дырэктар дэпартамента падкрэсліў, што вялікую частку наведвальнікаў складуць заўзятары каманд-удзельніц. «Калі, скажам, польская каманда не пройдзе адборачную кваліфікацыю, палякі ў Мінск на чэмпіянат свету па хакеі 2014 гады ці наўрад паедуць. Таму, першым чынам, мы чакаем турыстаў з краін, якія традыцыйна моцныя ў хакеі, у прыватнасці Канады, Швецыі, Расіі і ЗША», — рэзюмаваў Віктар Янкавенка.
 

Как вам новость?