У Мінску да канца 2020 года пабудуюць 400 тыс. машына-месцаў

13.05.2011 15:48
Архив Редакция

У Мінску да 2020 года будзе пабудавана каля 400 тыс. машына-месцаў. Пра гэта ў час онлайн-канферэнцыі "Змены ПДР: чакання і вынікі" паведаміў начальнік УДАІ МУС Беларусі Юры Літвін. "Толькі ў горадзе Мінску налічваецца 600 тыс. аўтамабіляў, і парковачных месцаў відавочна не дастаткова", — адзначыў ён.

«Плоскасныя стаянкі часта ліквідуюцца. Замест іх будуюцца гандлёвыя аб’екты, жылыя дамы. Гэтая праблема існуе, асабліва ў Мінску, абласных цэнтрах», — цытуе Юрыя Літвіна БелТА.

«Але, прынамсі, я дакладна ведаю і ўпэўнены ў тым, што да 2014 года ў Мінску будзе пабудавана каля 200 тыс. машына-месцаў, да 2020 года — яшчэ 200 тыс. Гэтага цалкам дастаткова. Мы пралічылі ўсе гэтыя моманты і прыйшлі да высновы, што гэта аптымальная колькасць для горада Мінска», — дадаў начальнік УДАІ МУС.

Как вам новость?
Головоломки