У Мінску ў дамах з 7 кастрычніка пачнуць уключаць ацяпленне

06.10.2010 17:07
Архив Редакция

У Мінску ўжо з заўтрашняга дня (7 кастрычніка) у жылых дамах пачнуць уключаць ацяпленне. Такое рашэнне было прынята 6 кастрычніцка Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам. Як паведамілі ў Мінгарвыканкаме, адначасова з гэтым ацяпленне ўключаць і ў інтэрнатах, гатэлях, музеях, архівах, бібліятэках, у будынках навучальных устаноў, а таксама мінскім заапарку.

Грамадскія і адміністрацыйныя будынкі, будынкі ўстаноў культуры і спорту дазволена ацяпляць з 12 кастрычніка. З 15 кастрычніка пачнецца падача цяпла ў будынкі і збудаванні для ўсіх катэгорый спажыўцоў цеплавой энергіі па ўзгадненні з цепласнабжальнымі арганізацыямі пры наяўнасці пашпартоў гатоўнасці, перадае БелТА.

Разам з тым, як раней перадаваў Тэлеграф, цяпло падаецца ў дамы паэтапна — па 20% дамоў на дзень. Працэс расцягваецца прыкладна на тыдзень, бо пастаўшчыкі цяпла («Мінсккамунцепласетка» і «Мінскія цеплавыя сеткі») не ў стане адначасова ўкінуць ў сетку вялікі аб’ём вады. Пасля ўключэння цяпла сістэмы ацяплення адрэгулююць — на гэта сыдзе яшчэ прыкладна два тыдні.

У той жа час у дзіцячых садках, школах і лякарнях Мінску ацяпленне ўключылі яшчэ 1 кастрычніка. Сёлета гэта зрабілі на тыдзень раней, чым летась.

Как вам новость?
Головоломки