У Мінску ў ДТЗ пацярпелі адразу пяць машын

22.09.2010 11:16
Архив Редакция

У сераду, 22 верасня, у Мінску на вуліцы Кальварыйская адбылося ДТЗ з удзелам пяці машын. Па папярэдняй версіі, аўтамабіль Audi ехаў на чырвонае святло і ўрэзаўся ў Renault.

Затым віноўнік здарэння пасля першага сутыкнення працягнуў рух і ўрэзаўся ў Opel. Затым не раз’ехаліся маршрутнае таксі і аўтамабіль Kia, перадае Белтэлерадыёкампанія.

Ніхто з кіроўцаў і пасажыраў не пацярпеў, паведаміў інспектар АДАІ Фрунзенскага раёна Мінску Андрэй Капусцін.

Как вам новость?
Головоломки