У Мінску ў ДТЗ загінуў кіроўца скутара

08.09.2010 14:53
Архив Редакция

За мінулыя суткі, 7 верасня, у Мінску зарэгістравалі 125 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх адзін чалавек загінуў і двое атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Загінуў мужчына 1974 года нараджэння, які падчас язды на скутары не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з аўтамабілем Mercedes-Benz 220, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Прыкладна ў 22:00 мужчына на скутары рухаўся ў па вуліцы Адзінцова з боку вуліцы Якубоўскага ў напрамку вуліцы Лабанка. Насупраць дома № 18/1 вадзіцель не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з аўтамабілем Mercedes-Benz 220, які рухаўся ў прамым спадарожным напрамку. За рулём машыны знаходзілася жанчына 1984 года нараджэння. У выніку ДТЗ кіроўца скутара перавярнуўся і атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму. Пацярпелы быў дастаўлены ў шпіталь, дзе памёр, перадае БелаПАН.

Па дадзеных УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, 7 верасня ў лякарні памерла жанчына, якая ўвечары 2 верасня была збіта неўстаноўленым аўтамабілем на пешаходным пераходзе на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Філатава.

Акрамя таго, за мінулыя суткі ў Мінску міліцыя затрымала 14 кіроўцаў, якія знаходзіліся за рулём у стане алкагольнага ап’янення. 12 кіроўцаў не мелі права кіравання транспартным сродкам. За перавышэнне хуткасці прыцягнулі да адказнасці 93 вадзіцеляў.

Таксама прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 150 пешаходаў-парушальнікаў і 116 кіроўцаў, якія парушылі правілы праезду пешаходных пераходаў.

Как вам новость?
Головоломки