У Мінску два псеўдаміліцыянты рабавалі людзей па начах

04.11.2010 08:49
Архив Редакция

Аператыўнікі Заводскага РУУС Мінску затрымалі двух мужчынаў, якія ноччу на вуліцах горада рабавалі людзей, прадстаўляючыся супрацоўнікамі міліцыі. Пакуль праваахоўнікам вядома аб двух злачынных эпізодах, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама. У дачыненні да затрыманых распачалі крымінальную справу за рабаванне.

Як распавялі ў Завадскім РУУС, у першым выпадку зламыснікі напалі на 37-гадовага мужчыну і паспрабавалі надзець на яго кайданкі. Пасля гэтага злачынцы прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі, праверылі кішэні мужчыны, адабралі ў яго 500 даляраў і мабільны тэлефон, пасля чаго ўцяклі з месца здарэння.

Праз некалькі дзён у Заводскае РУУС з заявай аб аналагічным здарэнні звярнуўся 26-гадовы мінчук. Двое невядомых напалі на яго на прыпынку «станцыя метро Магілёўская». Прадставіўшыся супрацоўнікамі міліцыі, злачынцы адабралі ў маладога чалавека мабільны тэлефон.

Як высветлілі праваахоўнікі, «псеўдаміліцыянтамі» аказаліся 27-гадовы працаўнік аднаго з прадпрыемстваў Мінску і беспрацоўны мінчук, раней ужо судзімы за рабаванне.

Как вам новость?