У Мінску ў двары дома па вуліцы Якуба Коласа знайшлі міну

30.08.2010 09:27
Архив Редакция

У сталіцы 27 жніўня ў двары дома № 38 па вуліцы Якуба Коласа ўсім супрацоўнікам галаўнога офісу ААТ «Будтрэст № 35» у разгар працоўнага дня давялося тэрмінова пакінуць працоўныя месцы. У двары будынка была знойдзена міна.

Як паведаміла прэс-афіцэр раённага ўпраўлення міліцыі Вольга Куцько, ў 12:58 на тэлефон дзяжурнага Першамайскага РУУС сталіцы паступіла паведамленне аб тым, што ў двары дома № 38 па вуліцы Якуба Коласа знойдзены прадмет, падобны на міну, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».

На месца здарэння неадкладна прыбылі супрацоўнікі Першамайскага РУУС і вывелі ўсіх супрацоўнікаў з устаноў, размешчаных у дамах № 38 і 40. Участак тратуара з боку вуліцы таксама быў перакрыты для праходу. Спецыялісты з групы размінавання, якія прыбылі неўзабаве,  пацвердзілі: сапраўды знойдзена супрацьпяхотная загараджальная міна.

Аднак міна аказалася ўсё ж вучэбнай. Пасля ўважлівага абследавання прылеглай тэрыторыі ачапленне было знята. Супрацоўнікам міліцыі трэба высветліць, як вучэбны боепрыпас апынуўся ў двары дома амаль у цэнтры сталіцы.

Как вам новость?
Головоломки