У Мінску дзейнічаюць махляры-гіпнатызёры — відэа

12.03.2011 14:12
Архив Редакция

У ГУУС Мінгарвыканкама паведамілі, што ў цяперашні час у Мінску дзейнічае група махляроў-гіпнатызёраў. Паведамляецца, што злачынцы, што прадстаўляюцца прадаўцамі, пры дапамозе гіпнозу ўводзяць ахвяру ў транс і пад выглядам дарагога посуду прапаноўваюць набыць зусім недарагія сталовыя наборы. У сувязі з гэтым з экстраным відэазваротам да грамадзян 12 сакавіка выступіў прэс-сакратар ГУУС Аляксандр Ластоўскі. 

«Гэтыя ашуканцы дзейнічаюць групамі па некалькі чалавек, могуць звярнуцца як на вуліцы, так і патэлефанаваць у дзверы кватэры. Усе яны не з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі. Самая вялікая небяспека заключаецца ў тым, што яны валодаюць навыкамі гіпнозу і літаральна ўводзяць ахвяру ў транс, каб пацярпелы расплаціўся за дзяшоўку вельмі вялікай сумай», — паведамілі ў ГУУС.

Так, Аляксандр Ластоўскі распавёў, што 11 сакавіка ў міліцыю звярнуўся жыхар Савецкага раёну Мінску, які паведаміў, што падобным чынам махляр вымантачыў у яго каля 1,5 тыс. даляраў.

«Па сведчаннях грамадзян, якія сталі ахвярамі гэтых ашуканцаў, супрацьстаяць гіпнозу і ўгаворам вельмі складана, і ў свядомасць ахвяры прыходзяць толькі тады, калі злачынца і след прастыў», — адзначыў прадстаўнік ГУУС.

У ГУУС таксама адзначылі, што пакуль прыцягнуць да крымінальнай адказнасці махляроў складана, бо ашуканыя грамадзяне практычна добраахвотна купляюць прапанаваны посуд па істотна завышанай цане. «Таму, каб не стаць ахвярай махляроў да таго часу, пакуль міліцыя іх не вылічыла і не затрымала, трэба праяўляць павышаную пільнасць», — падкрэслілі ў ГУУС.

Как вам новость?
Головоломки