У Мінску гаспадар кватэры напаў з нажом на госця

22.06.2011 15:09
Архив Редакция

Праваахоўныя органы Мінску праводзяць праверку па факце нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў мясцоваму жыхару. Па дадзеных следства, у ходзе сваркі пасля сумеснага распіцця алкагольных напояў гаспадар кватэры па вуліцы Русіянава ўдарыў нажом аднаго з сваіх гасцей.

Як распавяла прэс-афіцэрка Першамайскага РУУС Мінску Вольга Куцько, у разгар вячорак у кампаніі з трох мужчын і жанчыны адбылася сварка, якая ў канчатковым выніку перарасла ў бойку. У ходзе бойкі дасталося і гаспадару кватэры. У адказ мужчына схапіў нож і нанёс крыўдніку тры ўдары ў жывот.

Пацярпелы, сцякаючы крывёй, у спешцы пакінуў кватэру і накіраваўся да дома. Прахожыя, заўважыўшы мужчыну ў крыві, выклікалі хуткую дапамогу, медыкі паведамілі ў міліцыю.

«Спачатку супрацоўнікам Першамайскага РУУС паранены распавёў гісторыю пра тое, што на яго на вуліцы напалі трое невядомых. А ўдары нажом атрымаў у выніку адмоўнага адказу на класічнае пытанне: «Дай закурыць!» Аднак ужо пры першапачатковай праверцы аповяд пацярпелага выклікаў сур’ёзныя сумневы», — адзначыла Вольга Куцько.

Пасля высвятлення рэальных абставін здарэння міліцыянты затрымалі гаспадара кватэры. У цяперашні час у дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.1 арт. 147 Крымінальнага кодэксу Беларусі, ідзе следства.

Как вам новость?
Головоломки