У Мінску яшчэ тры дні будзе абмежаваны рух транспарту

14.05.2010 10:34
Архив Редакция

У сталіцы з 14 па 16 траўня будзе абмежаваны рух транспарту ў некаторых месцах Мінску і на МКАД. Так, 14 траўня з 09:30 абмежаваны рух транспарту ў раёне плошчы Перамогі і на пад'ездах да яе. У 12:00 і 14:00 абмежаванне на рух транспарту ўвядуць на праспектах Пераможцаў і Незалежнасці, з 16:00 — на МКАД, праспекце Пераможцаў, плошчы Незалежнасці; у 19:00 гадзін — у раёне плошчы Перамогі.

Таксама рух транспарту ў сталіцы будзе абмежаваны ў 16:00 у раёне Кастрычніцкай плошчы. У 17:00 — па праспекце Пераможцаў, вуліцы Нарачанскай і Праектаванай, паведамляе СТВ.
15 траўня каля 09:00 кіроўцы могуць адчуць складанасці ў руху па МКАД у кірунку Лагойскай шашы. Таксама 16 траўня з 08:00 будзе абмежаваны рух па маршруце МКАД — праспект Незалежнасці — Маскоўская шаша — Нацыянальны аэрапорт «Мінск».

Как вам новость?
Головоломки