У Мінску ў канцы ліпеня адкрываецца новы аўтобусны маршрут

08.07.2010 08:54
Архив Редакция

У сталіцы з 26 ліпеня з мэтай паляпшэння транспартнага абслугоўвання мінчукоў па будніх днях у ранішнія гадзіны пік арганізуецца праца аўтобуснага маршруту № 80Д "Рагачоўская — ст.м. Уручча". Пра гэта распавялі ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце.

Аўтобусы маршруту № 80Д будуць рухацца па вул. Герояў 120-й дывізіі, вул. Панамарова, вул. Вадалажскага, вул. Паштовай, вул. Старынаўскай, мясцовым праездзе ўздоўж пр. Незалежнасці ў прамым кірунку і па мясцовым праездзе ўздоўж пр. Незалежнасці, вул. Старынаўскай, вул. Паштовай, вул. Герояў 120-й дывізіі — у адваротным кірунку, перадае БелТА.

Акрамя таго, з 26 ліпеня з мэтай вывучэння попыту ў эксперыментальным рэжыме на два месяцы па будніх днях у гадзіны пік арганізуецца праца хуткаснага аўтобуснага маршруту № 144С «ДС Кунцаўшчына — ДС Курасоўшчына». Аўтобус будзе рухацца па вул. Кунцаўшчына, вул. Лабанка, вул. Шаранговіча, МКАД, вул. Казінца, вул. Каржанеўскага ў прамым і зваротным напрамках.

У Мінску 10-12 ліпеня змяняецца рух грамадскага транспарту ў раёне вуліцы Кіжаватава

У Мінску з 01:00 10 ліпеня да 05:00 12 ліпеня ў сувязі з капітальным рамонтам вул. Кіжаватава на ўчастку ад вул. Брылеўскай да вул. Асіповіцкай змяняецца праца грамадскага пасажырскага транспарту.

Рух тралейбусаў маршруту № 59 арганізуецца з боку вул. Даўгабродскай да разваротнага кальца  вул. Чкалава ў раёне гасцініцы «Спадарожнік», а на ўчастку ад ДС Сярова да вул. Чкалава — закрываецца.

Акрамя таго, закрываюцца тралейбусныя маршруты №№ 43, 51.

З мэтай кампенсацыі знятага тралейбуснага руху арганізуюцца часовыя аўтобусныя маршруты: № 43Т «ДС Сярова — ДС Дружная» з праездам па вуліцах Асаналіева, Асіповіцкай, Кіжаватава, Вірскай, Брылеўскай, Чкалава, Маскоўскай, Талстога, Вакзальнай у абодвух напрамках; № 51Т «ДС Курасоўшчына — ДС Дружная» з праездам па вуліцах Каржанеўскага, Кіжаватава, Вірскай, Брылеўскай, Чкалава, Маскоўскай, Талстога, Вакзальнай у абодвух напрамках.

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на праезд у тралейбусе, будзе дадзена права праезду ў часовых аўтобусных маршрутах №№ 43Т, 51T.

Как вам новость?
Фото и видео

«Что-то не то в лесах» — На границе Беларуси и Польши заметили лису, «как из сказки», но пользователи TikTok встревожились

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Головоломки