У Мінску кіламетр метро абыходзіцца ўладам у 45 млн. даляраў

13.10.2010 16:27
Архив Редакция

Будаўніцтва кіламетру метрапалітэна ў Мінску абыходзіцца гарадскім уладам у сярэднім у 45 млн. даляраў. Пра гэта 13 кастрычніка паведаміў дырэктар ААТ "Мінскметрапраект" Валеры Чаканаў. Паводле яго слоў, за мяжой ўзвядзенне падземкі абыходзіцца ўдвая даражэй праз розніцу ў падаткаабкладанні, аплаце працы, кошце працы механізмаў.

Валеры Чаканаў распавёў, што ў адкарэктаваным генплане Мінску агаворана схема развіцця ліній метро да 2035 года, паводле якой у Мінскім метро прадугледжаны 4 лініі з 56 станцыямі агульнай працягласцю 70 кіламетраў. Пры гэтым дырэктар «Мінскметрапраект» не выключыў магчымасць будаўніцтва пятай лініі і падаўжэння дзейных з улікам развіцця раёнаў горада, перадае БелТА.

Валеры Чаканаў адзначыў, што метрапалітэн мэтазгодна ўзводзіць пры пасажырапаток вышэй за 20 тыс. чалавек. Па словах эксперта, гэта крытычны паказчык, калі наземныя віды транспарту не спраўляюцца з перавозкай пасажыраў. Па падліках спецыялістаў інстытуту «Мінскграда», на трэцяй лініі метро ў Мінску пасажырапаток да 2030 года складзе 10-15 тыс. чалавек. Разам з тым цяпер на першай лініі ён дасягае 34 тыс. чалавек.

«Провозная здольнасць метро з сярэдняй хуткасцю 40 км/г і інтэрвалам 1,5 хвіліны — 36 тыс. пасажыраў. То бок, у нас ёсць рэзерв: паменшыць інтэрвал, тады провозная здольнасць павялічыцца да 45 тыс. чалавек. Але такіх вялікіх патокаў у нас не прадугледжана», — заявіў Валеры Чаканаў.

У Мінску не плануюць будаваць наземнае метро

Акрамя таго, дырэктар «Мінскметрапраект» паведаміў, што наземнае метро ў Мінску будаваць не маюць намеру. Па словах Валерыя Чаканава, выкарыстанне гэтага віду грамадскага транспарту ў Мінску немэтазгодна.

«Метро — гэта падземная чыгунка, адмоўныя спадарожнікі якой шум і вібрацыя. Працягласць санітарнай зоны ад краю тунэлю павінна быць 100 метраў у кожны бок. Значыць, 200 метраў зямлі трэба забраць ад іншых карыстальнікаў. Гэта неразумна, калі ўлічыць, што зямля ў Мінску дарагая, а забудова шчыльная», — растлумачыў пазіцыю горадабудаўнікоў Валеры Чаканаў.

Как вам новость?
Головоломки