У Мінску колькасць стратных прадпрыемстваў памяншаецца, але памеры стратаў растуць

25.10.2010 09:51
Архив Редакция

За студзень-жнівень 2010 года стратнымі былі 217 мінскіх прадпрыемстваў, ці 11,8% ад агульнай колькасці арганізацый, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку, сведчаць дадзеныя галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінску. Сума чыстых стратаў склала 357,1 млрд. рублёў. У параўнанні з студзенем-жніўнем 2009 года колькасць стратных арганізацый скарацілася на 3,1%, пры гэтым сума чыстай страты ўзрасла на 19,6%.

Найбольшая доля стратных арганізацый у галіне сувязі — 18,2%. У прамысловасці іх удзельная вага склала 16,9%, у гандлі і грамадскім харчаванні -15,9%, у будаўніцтве — 13,1%, перадае БелаПАН.

Чыстыя страты ў суме звыш 500 млн. рублёў атрымалі 77 арганізацый, або 35,5% ад агульнай колькасці стратных арганізацый.

Как вам новость?
Головоломки