У Мінску кошты на прадукты выраслі на 7%

24.08.2010 09:01
Архив Редакция

У Мінску кошты на харчовыя тавары за студзень — ліпень гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на 6,9%. Пра гэта сведчаць дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінску. Так, кошты на цукар за гэты перыяд выраслі на 29,8%, масла — на 23,9%, безалкагольныя напоі — на 17,9%, гарбату — на 12,6%.

Акрамя таго, за сем месяцаў гэтага года кошт алею павялічыўся на 13,7%, алкагольных напояў — на 10,7%, яйкі — на 9,9%, маянэзу — на 9,5%, кандытарскіх вырабаў — на 9,1 %, перадае БелаПАН.

Нязначны рост цэнаў адзначаны на малако і малочныя прадукты — на 6,2%, агароднінныя кансервы — на 5,5%, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 5,2%, кансервы рыбныя — на 4%, сыры — на 3,6% , мяса і мясапрадукты — на 3,5%, каўбасныя вырабы — на 3,2%. Кошты на макаронныя вырабы знізіліся на 9%, муку пшанічную — на 1,8%, крупу і бабовыя — на 0,8%, рыбу і морапрадукты — на 0,6%.

За студзень — ліпень 2010 года ў параўнанні са студзенем — ліпенем мінулага году бульба падаражэла на 30,1%. Кошты на іншую гародніну выраслі на 17,3%, у тым ліку на часнык — у 1,7 раза, лук рэпчаты — у 1,5 разы, капусту белакачанную свежую — на 43%, буракі — на 22%, моркву — на 15,2%, перац салодкі — на 14,4%, агуркі свежыя — на 9%, памідоры свежыя — на 5,8%. Кошты на садавіну знізіліся на 1,9%, у тым ліку на персікі — на 16,2%, яблыкі — на 9,6%, вінаград — 0,5%. Сухафрукты падаражэлі на 12,2%, цытрусавыя — на 10%, бананы — на 0,7%.

За сем месяцаў бензін падаражэў на 21,4%

Нехарчовыя тавары за сем месяцаў гэтага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года падаражэлі на 7,2%, у тым ліку на бензін — на 21,4%, шпалеры — на 20,3%, пісьмовыя прылады — на 14,4%, медыкаменты і парфумерна-касметычныя тавары — на 14,3%, друкаваныя выданні — на 8,9%, тканіны і панчошна-шкарпэткавыя вырабы — на 8,8%, ровары і матацыклы — на 7%, посуд — на 6,6% , тэлевізары — на 6,3%, ювелірныя вырабы — на 4,6%.

Платныя паслугі насельніцтву сталі даражэйшымі на 5%. Кошты на бытавыя паслугі ўзраслі на 14,2%, санаторна-аздараўленчыя — на 11,4%, дашкольных устаноў — на 10%, фізічнай культуры і спорту — на 9,6%, пасажырскага транспарту — на 6,4%, вышэйшай адукацыі — на 5,2%, сувязі — на 3,9%, медыцынскія — на 3,8%, турыстычныя і экскурсійныя — на 3,1%, арганізацыяў культуры — на 2,6%, жыллёва-камунальнай гаспадаркі — на 2,4%.

Как вам новость?