У Мінску кіроўца без правоў пратараніў трактар: чацвёра пацярпелых

13.08.2010 13:07
Архив Редакция

У Мінску 13 жніўня каля 03:00 кіроўца аўтамабіля Citroen Xsara без правоў і ў стане алкагольнага ап'янення сутыкнуўся з трактарам МТЗ-82. У выніку ДТЗ пацярпелі чатыры пасажыра легкавога аўтамабіля. Пра гэта паведамілі ва УДАІ Мінску.

ДТЗ адбылося ў раёне скрыжавання вуліцаў Кіжаватава і Асіповіцкай. У выніку аварыі чатырох пасажыраў іншамаркі даставілі ў лякарню з рознымі траўмамі: ад пералому касцей носа да сатрасення галаўнога мозгу, перадае БелТА. Сам жа 29-гадовы віноўнік ДТЗ, раней пазбаўлены вадзіцельскага пасведчання за кіраванне аўто ў нецвярозым выглядзе, не пацярпеў.

Як паведамілі ў ДАІ, за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення парушальніку пагражае штраф у памеры ад 15 да 35 базавых велічыняў з пазбаўленнем права кіравання транспартам на тры гады. Калі ж у нецвярозага кіроўцы не апынецца вадзіцельскага пасведчання, яму пагражае штраф ад 25 да 45 базавых велічыняў. Пры паўторным парушэнні на працягу года надыходзіць крымінальная адказнасць.

Как вам новость?
Головоломки